Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Рэйтынг падтрымкі Трампа ўпаў да 33%

06.09.2026 13:02
Амерыканцы незадаволеныя высокімі коштамі жыцця, інфляцыяй і цэнамі на паліва.
    .
Дональд Трам у Белым доме. PAP/EPA/ANNABELLE GORDON/POOL

Рэйтынг падтрымкі прэзідэнта ЗША Дональда Трампа ўпаў да 33%. Гэта самы нізкі ўзровень з мая 2026 года, калі выданне Financial Times пачало праводзіць апытанні. За два месяцы да выбараў у Кангрэс 57% рэспандэнтаў заявілі, што іх фінансавае становішча пагоршылася. Амерыканцы незадаволеныя высокімі коштамі жыцця, інфляцыяй і цэнамі на паліва.

Выбары ў Кангрэс ЗША запланаваныя на 3 лістапада, калі будзе пераабраны ўвесь склад Палаты прадстаўнікоў і каля трэці Сената.

вс