Кібератакі нацэленыя на сістэму онлайн-галасавання і сувязь у Расіі.
Выбарчая сістэма ў Маскве ўначы стала аб'ектам магутнай кібератакі.
«Інтэрфакс» са спасылкай на кіраўніка Цэнтральнай выбарчай камісіі Элу Панфілаву паведамляе, што сітуацыя застаецца пад кантролем. Атакі працягваюцца, але эфектыўна адбіваюцца, і выбары праходзяць без сурʼёзных збояў.
Тым часам Міністэрства лічбавых тэхналогій паведаміла пра кібератаку на сувязь на Далёкім Усходзе. Яна была адбітая, і сувязь адноўлена.
Расіяне пачалі галасаваць учора (18 верасня). Вынікі чакаюцца заўтра (20 верасня). Раней Уладзімір Пуцін заяўляў, што Украіна паспрабуе паўплываць на вынікі выбараў, але не прадставіў ніякіх доказаў.
IAR/яс