Федэральны ўрад Германіі з 1 кастрычніка часова знізіць падаткі на бензін і дызельнае паліва. Мера будзе дзейнічаць да канца года і павінна змякчыць наступствы рэзкага росту цэн на паліва, звязанага з канфліктам на Блізкім Усходзе.
— З 1 кастрычніка да канца гэтага года федэральны ўрад знізіць энергетычны падатак на бензін і дызель на 14 еўрацэнтаў за літр. З улікам ПДВ агульная эканомія складзе каля 17 еўрацэнтаў за літр. Увесь пакет азначае 2,5 млрд еўра эканоміі для грамадзян і нямецкай эканомікі, — заявіў намеснік прэс-сакратара федэральнага ўрада Германіі Себасцьян Хіле.
Берлін таксама плануе перамовы з нафтавымі кампаніямі аб часовым абмежаванні цэнаў. На мінулым тыдні цэны на паліва ў Германіі дасягнулі гістарычнага максімуму.
iar/эж