Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Нідэрландах абмяркоўваюць праблему «масавых донараў» спермы. У рэкардсмена тысяча дзяцей

11.10.2026 14:55
Галандскі ўрад аб'явіў аб правядзенні праверак у клініках лячэння бяслоднасці.
 .
Ілюстрацыйны здымак. Фота: Shutterstock/Natalia Deriabina

Міжнародны рэестр донараў спермы і крымінальная адказнасць клінік — гэта адзіныя спосабы барацьбы з «донарамі-рэкардсменамі» (так званымі «масавымі донарамі» спермы).

Гэта меркаванне прадстаўнікоў арганізацыі Donorkind, якая выступае ў абарону інтарэсаў людзей, зачатых з дапамогай донарскай спермы. У Нідэрландах зарэгістравана 85 такіх донараў; рэкардсмен мае тысячу біялагічных дзяцей.

Перадае карэспандэнтка Польскага радыё Катажына Ван Роен (Katarzyna Van Rooijen).

— Бабс знайшла донара ў інтэрнэце. Летась аказалася, што ў Сімона больш за 170 дзяцей у Нідэрландах, Бельгіі і Германіі. «Як сказаць дзіцяці, што ў яго столькі братоў і сясцёр? Я думаю, што гэта вар'яцтва – зрабіць нешта такое», — адзначае жанчына. Старшыня арганізацыі Donorkind сказаў мне, што мужчыны, якія даюць аб'явы ў інтэрнэце, а таксама клінікі парушаюць правіла, паводле якога донар можа аддаць сперму максімальна 12 жанчынам. Клінікі часам выкарыстоўваюць сперму нават без інфармавання донара. Таму неабходна змяніць юрыдычную працэдуру — донар і жанчына павінны пазнаёмяцца і падпісваюць дамову. І толькі тады лекар праводзіць працэдуру апладнення. Гэта стрымае лекараў ад нелегальнай дзейнасці. Акрамя таго, неабходна стварыць міжнародны рэестр донараў.

Калі стала вядома пра дзейнасць донара Сімона, галандскі ўрад аб'явіў аб правядзенні праверак у клініках лячэння бяслоднасці.

Катажына Ван Роен/нг