Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Латвія і Літва аб'явілі паветраную трывогу

18.10.2026 12:11
На час дзеяння «чырвонага» ўзроўню паветранай трывогі былі паднятыя знішчальнікі НАТА, якія ахоўваюць літоўскую паветраную прастору. 
 -29  .
Знішчальнік МіГ-29 ВПС Польшчы. фота: Julian Herzog/CC BY 4.0/Wikimedia Commons

У нядзелю, 18 кастрычніка, раніцай улады Літвы заклікалі жыхароў цэнтральных і паўночных раёнаў краіны на гадзіну перайсці ў сховішчы з-за зʼяўлення неапазнанага лятаючага абʼекта. Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на літоўскую армію і Нацыянальны цэнтр кіравання крызіснымі сітуацыямі.

На час дзеяння «чырвонага» ўзроўню паветранай трывогі былі паднятыя знішчальнікі НАТА, якія ахоўваюць літоўскую паветраную прастору. Таксама на пэўны час быў закрыты аэрапорт Каўнаса.

Латвія таксама ўвяла «жоўты» ўзровень паветранай трывогі ў некаторых памежных з Літвой рэгіёнах, спасылаючыся на «магчымую пагрозу».

вс

здымак ілюстрацыйны