Еўропе патрэбна прагматычная энергетычная палітыка, сцвярджаюць краіны-члены «Вышаградскай групы». Міністры Польшчы, Чэхіі, Славакіі і Венгрыі падпісалі ў Браціславе сумесную дэкларацыю. У прыватнасці, яны звярнуліся да Еўракамісіі з просьбай аб большай гнуткасці ў выкарыстанні сродкаў ЕС для падтрымкі энергаёмістых прадпрыемстваў.
Міністр энергетыкі Польшчы Мілаш Матыка (Miłosz Motyka) адзначыў, што Еўропа змагаецца з глабальным крызісам, прычыны якога ляжаць за межамі кантынента. Ён падкрэсліў, што новая еўрапейская архітэктура энергетычнай бяспекі павінна быць пабудавана на аснове айчыннай прамысловасці і тэхналогій, зніжаючы залежнасць ад імпартнай сыравіны.
— Не будзе бяспекі дзяржаў без энергетычнай бяспекі, то бок без дыверсіфікацыі паставак, нізкіх цэн на энерганосьбіты, у тым ліку для прамысловасці, і тэхналагічнай незалежнасці, — сказаў польскі міністр.
Ён дадаў, што пасля 2030 года энергетычны сектар, які з'яўляецца сэрцам эканомікі, павінен быць гатовы да любога віду крызісу.
— У выпадку Польшчы асновай трансфармацыі будзе развіццё атамнай энергетыкі і аднаўляльных крыніц энергіі, — падкрэсліў міністр.
Паводле яго, Польшча таксама гатовая павялічыць магутнасці паставак газу на поўдзень і развіваць супрацоўніцтва са Славакіяй і Чэхіяй у гэтай галіне.
IAR/аз