Арганізатары вызначылі даты і абвяшчаюць пра мірныя дэманстрацыі, але паліцыя ў трох краінах разгортвае сілы, каб пазбегнуць сітуацый, падобных да тых, што ўзніклі ў Францыі ў апошнія дні.
Нямецкія вучні абралі 31-га кастрычніка датай свайго пратэсту. Гэта субота, але, што больш важна, гэта Хэлаўін. Паліцыя баіцца, што ўдзельнікі ў масках і з фарбамі могуць мець намеры учыніць беспарадкі насуперак абяцанняў арганізатараў. Акцыя абвешчана як мірнае выказванне занепакоенасці дрэннай сітуацыяй у школах. У Германіі ёсць дзясяткі тысяч вакансій настаўнікаў.
У Швейцарыі паліцыя ўжо фіксуе ў інтэрнэце заклікі да гвалтоўных дзеянняў, зробленыя па ўзоры французскіх вулічных беспарадкаў. Сацыял-дэмакратычныя і зялёныя моладзевыя групы, кліматычныя актывісты і «Група за Швейцарыю без арміі» запрашаюць вучняў і студэнцкую моладзь да страйку ў пятніцу 20-га лістапада. Моладзь дадае ў адукацыйны парадак дня пацыфісцкі лозунг «Змагайцеся за нашу будучыню, а не за іх войны».
Той жа лозунг і дата дзейнічаюць у Аўстрыі. Міністэрства ўнутраных спраў Аўстрыі заявіла, што не дапусціць такога гвалту і вандалізму, якія адбыліся ў Францыі.
ПР/юл