Урад Лондана рэкамендуе захоўваць дома ваду, прадукты харчавання працяглага захоўвання, неабходныя лекі і грашовыя сродкі. Усё гэта на выпадак перабояў у працы асноўных службаў або перабояў у пастаўках.
Рэкамендацыі суправаджаюць запуск трохгадовай кампаніі «Будзь гатовы».
Міністр абароны Уэс Стрытынг папярэджвае аб наступствах кібератак, варожых дзеянняў дзяржаў, а таксама паводак і пажараў. Ён заклікае быць належным чынам падрыхтаванымі на выпадак узнікнення крызісу.
— Гэта выклікі і пагрозы, з якімі мы сутыкаемся кожны дзень. Таму мы сумленна просім грамадства быць гатовым, а кожнага з нас — зрабіць, што трэба, — сказаў міністр абароны.
У спіс рэкамендаванага абсталявання таксама ўваходзяць радыёпрыёмнік на батарэйках або з ручным прывадам, зараджаны знешні акумулятар, аптэчка першай дапамогі і коўдры. Варта запісаць важныя нумары тэлефонаў.
Сем'ям з немаўлятамі рэкамендуецца памятаць пра запасы малака і падгузнікаў.
Брытанскія ўлады выступілі з падобным заклікам у маі 2024 года.
Цяпер заклік урада ў Лондане можа быць непасрэдна звязаны са штормам «Осцін», які пагражае Ірландыі і Вялікабрытаніі.
IAR/яс