Міністэрства замежных спраў Аўстрыі абвясціла аб высылцы чатырох расійскіх дыпламатаў з Вены за «дзеянні, несумяшчальныя з іх дыпламатычным статусам». Гэты тэрмін звычайна адносіцца да шпіянажу.
Яны былі прызнаныя непажаданымі асобамі — «personae non gratae» — у адпаведнасці з артыкулам 9 Венскай канвенцыі аб дыпламатычных зносінах.
Трое з іх працавалі ў пасольстве Расіі ў Аўстрыі, а адзін працаваў у аддзеле кантролю над узбраеннямі расійскай місіі пры Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе.
Расія абвясціла «адказ» на гэты крок Аўстрыі.
IAR/яс