Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Славакія аднаўляе вытворчасць БМП-1. Машыны савецкага ўзору  дагэтуль знаходзяцца і на ўзбраенні Польшчы

25.10.2026 09:18
Прадпрыемства STV Machinery мае намер разгарнуць вытворчасць на мяжы 2026–2027 гадоў. У перспектыве завод разлічвае выпускаць да 100 машын штогод.
BVP-1
BVP-1Foto: Ukroboronprom

Славакія рыхтуецца аднавіць серыйную вытворчасць баявых машын пяхоты БМП-1, якія дагэтуль выкарыстоўвае польская армія. Мадэрнізаваную тэхніку плануюць пастаўляць замежнаму заказчыку, назва якога пакуль не раскрываецца.

Прадпрыемства STV Machinery мае намер разгарнуць вытворчасць на мяжы 2026–2027 гадоў. У перспектыве завод разлічвае выпускаць да 100 машын штогод.

Новая версія атрымае больш трывалы браніраваны корпус, а заказчыкі змогуць выбіраць рухавікі і дадатковае абсталяванне. Два вопытныя корпусы ўжо вырабленыя, адзін з іх праходзіць выпрабаванні на трываласць.

Мяркуецца, што пакупніком можа стаць Украіна, аднак афіцыйнага пацвярджэння гэтаму няма.

Адметна, што Сухапутныя войскі Польшчы працягваюць выкарыстоўваць BWP-1 — польскае абазначэнне савецкай БМП-1, распрацаванай яшчэ ў 1960-х гадах.

Машына прызначаная для перавозкі пяхоты і яе агнявой падтрымкі. Яна абсталяваная 73-міліметровай гарматай, кулямётам і супрацьтанкавымі ракетамі. Пра польскія заказы або ўдзел Варшавы ў праекце пакуль не паведамляецца.

эж