Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Ліянель Месі атрымаў прэстыжную прэмію імя прынцэсы Астурыйскай

23.10.2026 14:27
 Прэстыжную прэмію імя прынцэсы Астурыйскай часта называюць «іспанскім Нобелем».
 , -,  - 6  2026 .
Ліянель Месі, Буэнас-Айрэс, Аргенціна - 6 кастрычніка 2026 г. REUTERS/Rodrigo Valle

Аргентынскі футбаліст Ліянель Месі атрымае сёння ў Іспаніі прэстыжную прэмію імя прынцэсы Астурыйскай, якую часта называюць «іспанскім Нобелем». Ён стаў адным з лаўрэатаў сярод вядомых навукоўцаў, пісьменнікаў і дзеячаў культуры.

Сёлета ўзнагароды таксама атрымаюць брытанскі гісторык і журналіст Цімаці Гартан Эш, пісьменнік Джуліян Барнс, амерыканская астранаўтка Крысціна Кох і спявачка і паэтка Паці Сміт. Сярод лаўрэатаў — японская анімацыйная студыя Ghibli, брытанскія хімікі Дэвід Кленерман і Шанкар Баласубраманіян, французскі біяфізік Паскаль Маер і Глабальны банк насення на Шпіцбергене.

Узнагароды ўручаюцца ў васьмі катэгорыях — ад спорту і літаратуры да навукі, міжнароднага супрацоўніцтва і гуманітарнай дзейнасці.

Цырымонія адбудзецца ў тэатры Кампаамор у горадзе Ав’еда на поўначы Іспаніі.

Напярэдадні Месі віталі авацыяй шматлікія заўзятары. На сустрэчу з футбалістам хацелі трапіць больш за 16 тысяч чалавек, аднак месцаў было толькі чатыры тысячы.

Месі, які заваяваў 46 трафеяў, лічыцца самым тытулаваным футбалістам у гісторыі гэтага віду спорту.

Прэміі прысуджае Фонд прынцэсы Астурыйскай з 1981 года. Лаўрэаты атрымліваюць памятную статуэтку паводле праекта мастака Жаана Міро і грашовую ўзнагароду ў памеры 50 тысяч еўра.

У 2003 годзе прэмію ў галіне камунікацыі і гуманітарнай дзейнасці атрымаў выхадзец Пінска журналіст і пісьменнік Рышард Капусцінскі.

IAR/яс


Роберт Левандоўскі – гэта брэнд сам у сабе, ён можа засяродзіцца на сваёй фінансавай будучыні

24.05.2026 11:13
«Ты прыйшоў зоркай, а сыходзіш легендай», – так у сацыяльных СМІ напісаў каталонскі клуб ФК «Барселона», развітваючыся з польскім футбалістам Робертам Левандоўскім.