23 кастрычніка ў Венгрыі адзначаўся Дзень незалежнасці (або Дзень Рэспублікі), свята прымеркавана да выбуху антыкамуністычнага паўстання 1956 года. У Будапешце ў памятных мерапрыемствах разам з венграмі ўдзельнічалі дэлегацыі з 40 краін свету, у тым ліку з Польшчы.
Прэм'ер-міністр Венгрыі Петэр Мадзьяр заявіў, што ў 1956 годзе венгерскі народ зрабіў выразны выбар:
— Мы належым да свабоднай, дэмакратычнай Еўропы. Мы хочам быць надзейнымі саюзнікамі, якія сядзяць за агульным сталом з высока ўзнятай галавой, а не скандалістамі, якія ізалююць сябе шантажом і аддзяленнем. Мы хочам стаць моцнай, незалежнай нацыяй, якой давяраюць саюзнікі, разумнай і дальнабачнай, здольнай пераадольваць новыя, магчыма, беспрэцэдэнтныя пагрозы ў самым сэрцы Еўропы, — падкрэсліў прэм'ер Венгрыіі.
Паўстанне пачалося 23 кастрычніка 1956 года з масавых выступленняў супраць камуністычнага рэжыму і савецкага ўплыву. Савецкія войскі жорстка задушылі выступленні венграў. Загінулі некалькі тысяч чалавек, больш за 200 тысяч венграў пакінулі краіну.
iar/эж