У Сербіі 25 кастрычніка праходзяць датэрміновыя парламенцкія выбары. Галоўныя супернікі — кіроўная Сербская прагрэсіўная партыя на чале з Аляксандрам Вучычам і рух «Студэнты перамагаюць». Галасаванне адбываецца пасля амаль двух гадоў масавых антыўрадавых пратэстаў.
Пратэсты пачаліся пасля абрушэння навеса на чыгуначным вакзале ў Нові-Садзе, у выніку якога загінулі 16 чалавек. Пратэстоўцы абвінавачваюць улады ў карупцыі, халатнасці і сувязях з арганізаванай злачыннасцю.
Вучыч, які вызначае палітыку Сербіі з 2012 года, у верасні пакінуў пасаду прэзідэнта, каб прэтэндаваць на пасаду прэм’ер-міністра. Яго галоўным супернікам стаў студэнцкі рух, які аб’яднаў людзей розных прафесій і палітычных поглядаў.
Сербы абіраюць 250 дэпутатаў аднапалатнага парламента. Галасаванне суправаджаецца паведамленнямі пра ціск на апазіцыю, запалохванне выбарцаў і выкарыстанне адміністрацыйнага рэсурсу на карысць прыхільнікаў Вучыча.
Ад вынікаў выбараў залежыць, ці захавае каманда Вучыча кантроль над парламентам і ўрадам.
pap/эж