Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Літва хоча спыніць сезонныя змены часу ў ЕС

26.10.2026 11:00
Гэта адзін з прыярытэтаў краіны, якая ў студзені наступнага года ўзначаліць Савет ЕС.
Кішэнны гадзіннікBru-nO/pixabay.com/CC0 Public Domain

Літва хацела б, каб рашэнне аб адмене сезонных змен часу было прынята падчас яе старшынства ў Савеце Еўрапейскага Саюза ў наступным годзе. Галасаванне можа адбыцца ўжо ў канцы чэрвеня 2027 года.

Як паведаміў літоўскаму інфармацыйнаму агенцтву BNS намеснік міністра транспарту і камунікацый Лукас Пашкявічус, гэтая тэма ўжо ўключана ў прапанаваную праграму старшынства Літвы, якую павінен зацвердзіць Сейм.

Плануецца, што пытанне будзе абмеркавана падчас нефармальнай сустрэчы міністраў транспарту ЕС у лютым наступнага года. У гэты ж час чакаюцца і вынікі даследавання Еўракамісіі аб наступствах такога рашэння, у тым ліку для эканомікі, сельскай гаспадаркі і аховы здароўя.

Праблемай застаецца адсутнасць згоды паміж дзяржавамі—членамі ЕС адносна выбару «летняга» або «зімовага» часу.

Згодна з апытаннямі, большасць літоўцаў выказваецца за «летні» час.

Еўрапейская камісія прапанавала адмяніць сезонныя змены часу яшчэ ў 2018 годзе, а Еўрапарламент падтрымаў гэтую прапанову праз год. З таго часу праца па ўнясенні змяненняў ніякага прагрэсу не дасягнула.

IAR/аз