Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Правапапулісцкая партыя страціла ўладу ў Сербіі

26.10.2026 16:15
Паводле папярэдніх вынікаў выбараў, «Студэнцкі спіс» атрымаў абсалютную большасць галасоў.
          .
Еўрапейскія палітыкі віншуюць «Студэнцкі спіс» з перамогай на выбарах у Сербіі. PAP/EPA/ANDREJ CUKIC

Еўрапейскія палітыкі віншуюць «Студэнцкі спіс» з перамогай на выбарах у Сербіі. Паводле папярэдніх вынікаў, арганізацыя адхіліла ад улады аўтакратычную Сербскую прагрэсіўную партыю, атрымаўшы абсалютную большасць галасоў.

Старшыня Еўрапейскай камісіі Урсула фон дэр Ляен павіншавала пераможцаў і заявіла пра гатоўнасць ЕС падтрымаць рэформы, якія тычацца вяршэнства закона, свабоды СМІ, барацьбы з карупцыяй і ўмацавання дэмакратычных інстытутаў.

Яна таксама падкрэсліла, што Брусель хоча супрацоўнічаць у пытаннях еўрапейскай будучыні Сербіі.

Пераможцаў выбараў у Сербіі павіншаваў таксама старшыня Еўрапейскай рады Антоніу Коста, камісар па пытаннях пашырэння Марта Кос і генеральны сакратар Рады Еўропы Ален Берсэ.

IAR/аз