Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа паведаміў, што да 120 амерыканскіх вайскоўцаў, якія зараз знаходзяцца ў Літве, далучаюцца яшчэ 200 чалавек.
Амерыканскія салдаты знаходзяцца ў Літве на ратацыйнай аснове з 2014 года. Летась, з-за перагляду вайсковай прысутнасці ЗША ў Еўропе, у краіне заставалася крыху больш за 100 амерыканскіх вайскоўцаў.
У верасні літоўскія ўлады паведамілі, што ў Літву вернуцца два батальёны агульнай колькасцю больш за 1 тыс. салдат і афіцэраў.
вс