Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Прэзідэнт Літвы пра перамовы з Пуціным: неабходна цаніць намаганні, накіраваныя на спыненне вайны ва Украіне

28.10.2026 09:05
Такую пазіцыю ён выказаў падчас тэлефоннай размовы з прэзідэнтам Фінляндыі Аляксандрам Стубам, якая адбылася пасля ўчорашняй (27 кастрычніка) размовы фінскага лідара з Уладзімірам Пуціным.
Прэзідэнт Літвы Гітанас НаўседаREUTERS/Louisa Gouliamaki

Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа лічыць, што неабходна цаніць любыя намаганні, накіраваныя на спыненне расійскай агрэсіі супраць Украіны на ўмовах, прымальных для Кіева. 

Прэзідэнт Літвы падкрэсліў, што еўрапейскія краіны павінны ўдзельнічаць у абмеркаванні ўмоў завяршэння вайны. Аднак, паводле яго, дагэтуль не вырашана, хто мог бы прадстаўляць Еўропу на магчымых перамовах і якія паўнамоцтвы атрымаў бы для іх правядзення.

У канцылярыі прэзідэнта Літвы звярнулі ўвагу, што прэзідэнт Фінляндыі і кіраўнік урада Нарвегіі размаўлялі з Пуціным ад імя сваіх дзяржаў, а не ўсёй Еўропы.

Кіраўніца фінскай дыпламатыі Эліна Валтанен учора, 27 кастрычніка, заявіла, што Фінляндыя не імкнецца выступаць пасярэднікам у вайне ва Украіне. Гэта звязана з тым, што яе краіна ад самага пачатку канфлікту падтрымлівае Кіеў. Міністарка падкрэсліла, што Хельсінкі не імкнуцца да паляпшэння адносін з Расіяй, аднак гатовыя прыкладаць намаганні дзеля дасягнення міру.

Прэзідэнт Аляксандр Стуб падчас адкрыцця 78-й сесіі «Паўночнай рады» патлумачыў, што разам з прэм'ер-міністрам Нарвегіі яны палічылі важным, каб краіны, якія мяжуюць з Расіяй, такія як Фінляндыя і Нарвегія, высветлілі пытанні, здольныя прывесці да непаразуменняў, а таксама непасрэдна данеслі да расійскага лідара пазіцыю паўночнаеўрапейскіх дзяржаў.

IAR/яс

Прэзідэнт Фінляндыі і прэм'ер Нарвегіі правялі перамовы з Пуціным

27.10.2026 17:36
Пасля перамоў з Пуціным еўрапейскія палітыкі размаўлялі па тэлефоне з Уладзімірам Зяленскім.