У Іспаніі, у правінцыі Таледа, у выніку сутыкнення двух цягнікоў загінулі 50 чалавек, яшчэ 179 атрымалі раненні.
Паводле газеты El País, магчымай прычынай катастрофы стала памылка чыгуначнага дыспетчара, якой папярэднічала сур'ёзная тэхнічная няспраўнасць.
Раніцай выйшла са строю сістэма кіравання рухам цягнікоў LZB. Рух васьмі саставаў быў спынены. Дыспетчары перайшлі на ручное кіраванне, аднак адзін з цягнікоў кампаніі Iryo па невядомых прычынах не рушыў з месца. Пазней у яго ўрэзаўся хуткасны цягнік AVE. Некалькі вагонаў упалі з насыпу.
У сувязі з трагедыяй у Іспаніі адмянілі пасяджэнне ўрада.
Прэзідэнт Польшчы Караль Наўроцкі і міністр замежных спраў Радаслаў Сікорскі выказалі спачуванні семʼям загінулых і пажадалі параненым хутчэйшага выздараўлення.
Сікорскі падкрэсліў, што Польшча салідарная з іспанскім народам у гэтыя цяжкія хвіліны.
IAR/яс