Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Блізкі Усход устрывожаны лістом амерыканскага віцэ-прэзідэнта кіраўніку Рады бяспекі Ірану

30.10.2026 09:01
Яго змест невядомы, але эксперты мяркуюць, што ў ім можа абмяркоўвацца перадача іранскіх запасаў узбагачанага ўрану Расіі.
Прэзідэнт Ірана Пезешкіян сустракаецца ў Маскве з эмірам Катара шэйхам Тамімам бен Хамадам Аль ТаніREUTERS

Ліст, які аналітыкі назвалі «прапановай апошняга шанцу», быў адпраўлены Дж. Д. Вэнсам у нядзелю пасля размоваў з удзелам Катару. Атрымальнікам з'яўляецца Махсен Рэзаі, давераная асоба Вярхоўнага лідара Маджтабы Хаменеі, якога лічаць прадстаўніком жорсткай палітыкі бяспекі Ірану.

Адпраўка ліста Вэнсам, які выступае супраць канфрантацыйнай палітыкі ў дачыненні да Тэгерану, сведчыць аб тым, што Злучаныя Штаты разглядаюць дыпламатычнае рашэнне, а не толькі напад, які можа адбыцца пасля прамежкавых выбараў 3 лістапада.

Згодна з уцечкамі і здагадкамі, прапанова, якую амерыканцы зрабілі іранцам, прадугледжвае, што Тэгеран не толькі адкрые Армузскі праліў, але і пагодзіцца ўзяць на сябе абавязацельствы адносна ядзернай праграмы — хутчэй за ўсё, размова ідзе пра адпраўку высокаўзбагачанага ўрану ў трэцюю краіну, а менавіта ў Расію ці Кітай.

У абмен на гэта Злучаныя Штаты здымуць санкцыі з іранскай нафтавай галіны на працягу сямі дзён. Аднак іранцы баяцца, што амерыканцы могуць лёгка адмовіцца ад гэтай умовы. Твіт Махамеда Галібафа, спікера парламенту і галоўнага перамоўніка падчас чэрвеньскіх размоваў з амерыканцамі, сведчыць аб тым, што Іран можа быць гатовы адхіліць прапанову Вэнса.

Іранскі палітык напісаў, што «метад бізуна і перніка» не працуе з Іранам, і што прагрэс будзе магчымы толькі пасля прыняцця папярэдніх сямі ўмоў, узгодненых Іранам. Сярод іх, між іншым, зняцце санкцый, размарожванне іранскіх актываў і спыненне вайны на ўсіх франтах, у тым ліку абвяшчэнне сапраўднага спыннення агню, ў Ліване.

ПР/юл