Беларуская хакерская група «Кіберпартызаны» і праўкраінская Silent Crow заявілі пра ўзлом IT-інфраструктуры Расстату — Федэральнай службы дзяржаўнай статыстыкі Расіі.
Хакеры паведамілі, што пад іх кантролем апынуліся каля 25 тыс. камп’ютараў. У прыватнасці, атрыманы доступ да сістэмы электроннага дакументаабароту, статыстычных базаў, эканамічнай і персанальнай інфармацыі, унутраных дакументаў, а таксама інфармацыі, датычнай ваенных страт Расіі ва Украіне.
Партал «Коммерсантъ» паведамляе, што хакеры размясцілі на сайце паведамленне на беларускай мове: «нікому не пазбегнуць адказнасці».
вс