Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Пераможца прэзідэнцкіх выбараў у Балгарыі выступае супраць далейшых паставак зброі Кіеву

02.11.2026 09:03
Іліяна Ётава пераканаўча перамагла ў другім туры прэзідэнцкіх выбараў у Балгарыі.
Іліяна Ётава пераканаўча перамагла ў другім туры прэзідэнцкіх выбараў у Балгарыі PAP/EPA/BORISLAV TROSHEV

Паводле дадзеных Цэнтральнай выбарчай камісіі, пасля падліку амаль усіх бюлетэняў 57,5% выбаршчыкаў прагаласавалі за яе ў пары з кандыдатам у віцэ-прэзідэнты Кірылам Вылчавым. Іх супернікі — Андрэй Гюраў і Георгій Кандэў — атрымалі 39,5% галасоў. Астатнія прагаласавалі супраць усіх кандыдатаў.

Ётава, якая цяпер выконвае абавязкі прэзідэнта, зойме пасаду на поўны пяцігадовы тэрмін. Яе перамога азначае, што пасада кіраўніка дзяржавы застанецца ў руках палітычнага лагера, звязанага з былым прэзідэнтам Руменам Радэвым.


Андрэй Гюраў, PAP/EPA/BORISLAV TROSHEV Андрэй Гюраў, PAP/EPA/BORISLAV TROSHEV

Кандыдат, які прайграў, прызнаў вынікі галасавання.

Старшыня Еўрапейскай камісіі Урсула фон дэр Ляен павіншавала пераможцу. Яна выказала надзею на далейшае супрацоўніцтва з Ётавай у сферах бяспекі, абароны, канкурэнтаздольнасці і энергетычнай незалежнасці.

Ётава падтрымлівае дыпламатычнае спыненне вайны ва Украіне і выступае супраць далейшых паставак зброі Кіеву.

ав