У ЗША 3 лістапада праходзіць асноўны дзень прамежкавых выбараў у Кангрэс, якія вызначаць палітычную будучыню краіны на наступныя два гады. Амерыканцы пераабіраюць усю Палату прадстаўнікоў і прыкладна траціну Сената. Датэрмінова прагаласавалі ўжо больш за 58 млн чалавек — значна больш, чым на папярэдніх прамежкавых выбарах.
Цяпер абедзве палаты кантралююць рэспубліканцы. Паводле перадвыбарных апытанняў, дэмакраты маюць шанцы змяніць суадносіны сіл.
Калі дэмакраты атрымаюць большасць, адміністрацыі прэзідэнта ЗША Дональда Трампа стане складаней праводзіць законы, ухваляць бюджэт і рэалізоўваць сваю палітычную праграму. Кангрэс таксама зможа ўзмацніць кантроль за Белым домам і ініцыяваць расследаванні супраць Дональда Трампа.
Прамежкавыя выбары традыцыйна становяцца праверкай падтрымкі дзейнага прэзідэнта. Ад іх вынікаў залежыць, наколькі свабодна Трамп зможа дзейнічаць да заканчэння свайго прэзідэнцкага тэрміну ў 2029 годзе.
iar/эж