Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Германіі затрыманы турак, падазраваны ў замове падпалу станцыі «Starlink» у Польшчы

04.11.2026 13:30
Польскія спецслужбы лічаць, што за падпалам можа стаяць расійская разведка.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар. pixabay.com/CC0

У Ройтлінгене на поўдні Германіі быў арыштаваны мужчына — грамадзянін Турцыі, якога пракуроры лічаць арганізатарам падпалу станцыі «Starlink» у Польшчы. Паліцыя знайшла ў яго восем тэлефонаў і боепрыпасы.

Раней у Бадэн-Вюртэмбергу за гэты падпал былі арыштаваныя два чалавекі, таксама грамадзяне Турцыі. Яны знаходзяцца пад вартай ужо тры тыдні, а Польшча патрабуе іх экстрадыцыі.

Арыштаваны цяпер мужчына абвінавачваецца ў падрыхтоўцы злачынства тэрарыстычнага характару.

Паводле апошніх звестак, у ноч з 22 на 23 верасня два падазраваныя падпалілі базавую станцыю «Starlink» у вёсцы Воля Крабоўска (Wola Krobowska) ў Мазовіі.

Украінскія войскі выкарыстоўваюць тэрміналы спадарожнікавай сеткі «Starlink» на фронце. Базавая станцыя дазваляе спадарожнікам падключацца да інтэрнэту.

Польскія спецслужбы лічаць, што за падпалам можа стаяць расійская разведка.

IAR/аз