Брытанскі ўрад прапануе падоўжыць стандартны тэрмін выдачы імігрантам дазволу на пастаяннае пражыванне на выспах з цяперашніх пяці да 10 гадоў.
Прапанова выклікала спрэчкі: прафсаюзы хваляць выключэнні для замежных работнікаў, а правыя сілы абвінавачваюць урад у празмерных саступках, паведамляе «The Financial Times».
Палякаў, якія карыстаюцца Праграмай абароны грамадзян ЕС пасля брэксіту, прапанаваная рэформа не ахопіць. Тыя, хто ўжо мае пастаяннае месца жыхарства, захаваюць яго.
Замежныя работнікі, якія працуюць у галіне медыцынскай аховы і догляду змогуць атрымаць пастаяннае пражыванне праз пяць гадоў, нягледзячы на тое, што раней урад прапанаваў падоўжыць згаданы тэрмін да 15 гадоў.
Улады тлумачаць згаданыя змены неабходнасцю скарачэння сацыяльных выплат, але канкрэтных разлікаў не прадстаўляюць.
Змены закрануць тых, хто пераехаў у Вялікабрытанію працаваць па візе. Многія з іх змогуць атрымаць пастаяннае месца жыхарства толькі праз 10 гадоў замест пяці. Да таго часу ім давядзецца падаўжаць свае візы, што азначае дадатковыя выдаткі.
IAR/аз