Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Расія можа вярнуцца ў міжнародны хакей. Украіна і расійская апазіцыя абураныя

05.11.2026 12:03
Рашэнне Спартыўнага арбітражнага суда адкрывае расійскай зборнай шлях да ўдзелу ў чэмпіянатах свету і іншых міжнародных спаборніцтвах.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар. soerli/pixabay.com/CC0 Public Domain

Пасля чатырох гадоў адсутнасці Расія можа вярнуцца на міжнародныя хакейныя арэны. Нядаўняе рашэнне Спартыўнага арбітражнага суда адкрывае расійскай зборнай шлях да ўдзелу ў чэмпіянатах свету і іншых міжнародных спаборніцтвах.

Гэта выклікала абурэнне сярод прадстаўнікоў расійскай апазіцыі, украінцаў і спартыўнай супольнасці ў розных краінах свету.

Першым турнірам з удзелам расійскай каманды мог бы стаць маладзёжны чэмпіянат свету, які пройдзе ў Канадзе з 26 снежня па 5 студзеня. Аднак канадскі бок ужо заявіў, што не дапусціць расійскіх хакеістаў да спаборніцтваў.

Незалежны расійскі палітолаг Рыгор Амнуэль заявіў Польскаму радыё, што рашэнне Спартыўнага арбітражнага суда выклікае абурэнне і служыць выключна інтарэсам крамлёўскай прапаганды.

Адмаўляюцца гуляць супраць расіян таксама фіны, аўстрыйцы, нарвежцы і эстонцы.

Польскі саюз хакея на лёдзе апублікаваў адмысловую заяву. У ёй падкрэсліваецца, што «вяртанне расійскіх зборных да міжнародных спаборніцтваў у цяперашніх абставінах было б заўчасным і супярэчыла б каштоўнасцям, на якіх грунтуецца сусветны спорт».

Расійскія зборныя былі адхіленыя ад міжнародных хакейных спаборніцтваў пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну ў 2022 годзе.

IAR/яс