Былы віцэ-прэзідэнт ЗША і канкурэнт Дональда Трампа на прэзідэнцкіх выбарах 2024 года Камала Харыс пракаментавала вынікі аўторкавых выбараў, піша штодзёнка «Dziennik Gazeta Prawna».
Палітык напісала на платформе «X», што амерыканцам надакучылі карупцыя, некампетэнтнасць і бяздушнасць цяперашняй адміністрацыі, а таксама слабасць Кангрэса, які «капітуляваў» перад прэзідэнтам. Палітык заклікала прыцягнуць да адказнасці Трампа.
Камала Харыс падкрэсліла, што падчас сваіх паездак па ЗША, звязаных з выбарчай кампаніяй Дэмакратычнай партыі, яна стала сведкай рашучасці выбарцаў, якія вырашылі ператварыць «гнеў у дзеянне», зазначае выданне.
— Цяпер пачынаецца цяжкая праца, — напісала Харыс, адзначыўшы, што выбарцы абралі дэмакратаў, каб палепшыць сваё фінансавае становішча і прыцягнуць адміністрацыю Трампа да адказнасці за «глыбокую карупцыю».
Пасля прамежкавых выбараў у аўторак Рэспубліканская партыя саступіла дэмакратам большасць у абедзвюх палатах Кангрэса.
юл