Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Папа Леў XIV упершыню пасля аперацыі адпраўляецца ў працяглую замежную паездку

06.11.2026 16:21
За 12 дзён ён наведае Уругвай, Аргентыну і Перу, пераадолее каля 31 тысячы кіламетраў і выступіць 36 разоў па-іспанску.
  XIV
Папа Леў XIVDi Presidencia de Guatemala - https://www.flickr.com/photos/75626679@N07/54852216516/, Pubblico dominio, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=178020566

Папа Леў XIV 6 лістапада пачынае апостальскае падарожжа ў Паўднёвую Амерыку. За 12 дзён ён наведае Уругвай, Аргентыну і Перу, пераадолее каля 31 тысячы кіламетраў і выступіць 36 разоў па-іспанску.

Паездка мае і асабістае значэнне для пантыфіка: у Перу ён раней працаваў місіянерам і біскупам. 

— Адзін з матываў, які праходзіць праз усё гэтае падарожжа, — асабісты заклік да кожнага хрысціяніна: заклік да святасці, да жыцця і сведчання, да хрысціянскай адказнасці як асобных людзей, так і супольнасцяў, — заявіў прадстаўнік Святога Пасаду Матэа Бруні.

Гэта першае працяглае падарожжа Льва XIV пасля аперацыі па выдаленні пухліны ў лёгкім менш за месяц таму. У Ватыкане запэўніваюць, што біскуп Рыма добра сябе адчувае і застаецца пад наглядам лекараў.

iar/эж