Эстонія з 1 снежня закрые ўсе памежныя пераходы на мяжы з Расіяй у адказ на спробу падпалу эстонскага завода па вытворчасці беспілотнікаў Threod Systems. Акт дыверсіі быў арганізаваны па замове расійскай ваеннай разведкі (ГРУ). Пра гэта ў нядзелю паведаміў міністр замежных спраў Эстоніі Маргус Цахкна (Margus Tsahkna).
— Варожыя дзеянні супраць Эстоніі не застануцца без адказу, — напісаў Цахкна ў сацыяльнай сетцы X.
Ён дадаў, што закрыццё мяжы абмяжуе магчымасці Расіі ажыццяўляць варожую дзейнасць, а таксама ўзмацніць меры па процідзеянні спробам абыходу санкцый.
Спроба нападу на абароннае прадпрыемства адбылася 14 лістапада. Эстонская паліцыя бяспекі (KAPO) паведаміла, што мэтай зламыснікаў быў выбух. У сувязі з гэтым інцыдэнтам затрымалі восем чалавек.
PAP/нг