Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Неўзабаве Эстонія закрые ўсе кантрольна-прапускныя пункты на мяжы з Расійскай Федэрацыяй

15.11.2026 17:19
«Варожыя дзеянні супраць Эстоніі не застануцца без адказу».
  .
Эстонія на карце.Фота: google maps

Эстонія з 1 снежня закрые ўсе памежныя пераходы на мяжы з Расіяй у адказ на спробу падпалу эстонскага завода па вытворчасці беспілотнікаў Threod Systems. Акт дыверсіі быў арганізаваны па замове расійскай ваеннай разведкі (ГРУ). Пра гэта ў нядзелю паведаміў міністр замежных спраў Эстоніі Маргус Цахкна (Margus Tsahkna).

— Варожыя дзеянні супраць Эстоніі не застануцца без адказу, — напісаў Цахкна ў сацыяльнай сетцы X.

Ён дадаў, што закрыццё мяжы абмяжуе магчымасці Расіі ажыццяўляць варожую дзейнасць, а таксама ўзмацніць меры па процідзеянні спробам абыходу санкцый.

Спроба нападу на абароннае прадпрыемства адбылася 14 лістапада. Эстонская паліцыя бяспекі (KAPO) паведаміла, што мэтай зламыснікаў быў выбух. У сувязі з гэтым інцыдэнтам затрымалі восем чалавек.

PAP/нг