Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Каралеўская сямʼя прывітала новага Бонда

17.11.2026 12:12
Роберт Пацінсан яшчэ нават не пачаў сваю першую місію, а ўжо мае падтрымку каралеўскай сямʼі і некаторых брытанскіх крытыкаў.
Брытанскі актор Роберт Пацінсан стане сёмым Бондам REUTERS

Саракагадовы англічанін Роберт Пацінсан з Лондана заменіць Дэніэла Крэйга і стане сёмым Бондам у кінафраншызе.

Прызначэнне Пацінсана было сустрэта з энтузіязмам у Вялікабрытаніі. Саракагадовы лонданец мае армію прыхільнікаў і кінарэзюмэ, поўнае вядомых персанажаў. Ён быў Бэтмэнам, вампірам Эдвардам з «Змяркання» і Седрыкам Дыгары, чыю смерць аплаквалі гледачы «Гары Потэра».

Пацінсан стане сёмым Бондам і другім лонданцам, які сыграе гэтую ролю — пасля Роджэра Мура. Каралеўская сямʼя вітала яго на сваіх профілях у сацыяльных сетках.

— Сардэчна запрашаем на Сакрэтную службу Яго Вялікасці, містар Бонд, — напісала каралеўская сямʼя на сваіх афіцыйных профілях.

Пасля абвяшчэння імя акцёра, які сыграе агента 007, узнікае яшчэ больш пытанняў. Хто будзе побач з Бондам, хто паспрабуе яго перамагчы, а хто выканае галоўны музычны хіт фільму? Прэмʼера новай стужкі запланавана на 2028 год.

ПР/юл