Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Абмежаваць колькасць рэаліці-шоў і ўвесці чатырохдзённы працоўны тыдзень прапануе ў Сербіі пераможны «Студэнцкі спіс»

23.11.2026 18:01
Новы спікер парламента Сербіі таксама абвясціў аб скарачэнні колькасці міністэрстваў.
Сцяг Сербііapakom/pixabay.com/CC0 Public Domain

Рух «Студэнцкі спіс», які ў кастрычніку перамог на парламенцкіх выбарах у Сербіі, абвясціў аб далёкаідучых зменах.

Адна з прапаноў прадугледжвае абмежаванне трансляцыі рэаліці-шоў. На бясплатных тэлеканалах яны будуць забароненыя да 23:00, а іх агульны час вяшчання будзе абмежаваны 45 хвілінамі на дзень.

Станцыі таксама будуць абавязаны неадкладна перапыняць праграмы, якія змяшчаюць гвалт, пагрозы або мову нянавісці. Згаданыя праграмы застануцца даступнымі ў платных сэрвісах з узроставымі абмежаваннямі.

Новы ўрад Сербіі таксама хоча заахвоціць кампаніі ўвесці чатырохдзённы працоўны тыдзень — 32 гадзіны — без зніжэння заработнай платы. Пакуль што гэта выключна прапановы.

Тым часам новы спікер парламента Сербіі Аляксандр Чупіч у інтэрв'ю тэлеканалу RTS падкрэсліў, што сфарміраваць добры ўрад важней, чым зрабіць гэта хутка. Ён таксама абвясціў аб скарачэнні колькасці міністэрстваў.

IAR/аз