Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

На поўдні Каліфорніі адбыўся наймацнейшы за 12 гадоў землятрус

29.11.2026 08:39
Землятрус магнітудай 5 балаў адбыўся ў суботу ў першай палове дня на поўдні амерыканскага штата Каліфорнія.
     ,     -,  , , 28  2026 .
Абломкі ляжаць каля дома пасля землетрасення, якое адбылося ля ўзбярэжжа Манхэтэн-Біч, штат Каліфорнія, ЗША, 28 лістапада 2026 года. REUTERS/Daniel Cole
Паведамленняў пра пацярпелых і сур'ёзныя разбурэнні няма, інфармуе агенцтва Associated Press.

Эпіцэнтр землятрусу знаходзіўся прыкладна за пяць кіламетраў ад прыбярэжнага горада Манхэтэн-Біч, на паўднёвы захад ад цэнтра Лос-Анджэлеса. Пасля асноўнага падземнага штуршка былі зафіксаваныя дзясяткі паўторных.

Экстраныя службы праверылі гарадскую інфраструктуру і, не выявіўшы сур'ёзных пашкоджанняў, вярнуліся да звычайнага рэжыму працы. У міжнародным аэрапорце Лос-Анджэлеса патрэскалася шкло ў вокнах.

Землятрусы ў Каліфорніі — частая з'ява з-за шматлікіх тэктанічных разломаў. Аднак, паводле Associated Press, сёлетні землятрус стаў наймацнейшым у гэтым рэгіёне з 2014 года.

PAP/яс