Пасол ЗША ў Польшчы Джорджэт Масбахер заявіла, што Польшчы ўсё бліжэй да бязвізавага рэжыму са Злучанымі Штатамі.
Учора амбасадар Польшчы ў ЗША Пётр Вільчэк (Piotr Wilczek) і дзяржсакратар Чад Ф. Вольф падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве па пытаннях бяспекі мяжы і іміграцыі.
„Польшча і ЗША сумесна зрабілі яшчэ адзін крок да дасягнення агульнай мэты”, - напісала Джорджэт Масбахер у Твітары.
Пагадненне тычыцца супрацоўніцтва Міністэрства замежных спраў Польшчы і Міністэрства ўнутранай бяспекі ЗША.
аз