Залевы і павадкі, якія ўжо на працягу тыдня, пануюць ва ўсходняй і паўднёвай Іспаніі прывялі да смерці шасці чалавек. Іспанскі Кансорцыум выплатаў кампенсацый падлічыў, што матэрыяльныя страты краіны перакрочылі 190 мільёнаў еўра.
Паводле дадзеных гэтай урадавай арганізацыі, у выніку паводдзі і залеў матэрыяльную шкоду атрымалі 30 тысяч падданых каралеўства. Большасць з іх, 25 тысяч – гэта жыхары двух аўтаномных тэрытарыяльных адзінак: Валенсіі і Мурсіі. Агулам у гэтых двух паўднёвых рэгіёнах катаклізм знішчыў 20 тысяч дамоў, гмахаў прадпрыемстваў і крамаў, а таксама 6,5 тысяч аўтамабіляў.
У панядзелак, 16 верасня ўлады Іспаніі паведамілі, што вераснёвая павадкі сталі найвялікшым катаклізмам такога кшталту за апошнія 140 гадоў. Было знішчана 300 тысяч гектараў сельскагаспадарчых угоддзяў.
IAR/эж