Трэці дзень у Тбілісі працягваюцца масавыя акцыі пратэсту. Грузінская апазіцыя на нядзелю, 17 лістапада, запланавала так званае «нацыянальнае веча» каля гмаху парламента. У сваю чаргу прадстаўнікі правага боку апазіцыі ладзяць масавы сход на Плошчы першай Рэспублікі.
Грузіны масава вышлі на вуліцы пасля таго, як парламент не зацвердзіў папраўкі ў канстытуцыю. Паводле непрынятых зменаў у заканадаўстве, змешаная выбарчая сістэма мянялася бы на прапарцыйную. Змена выбарчай сістэмы была асноўным патрабаваннем папярэдніх антыўрадавых пратэстаў. Маніфестанты выступаюць супраць улады мясцовага алігарха Бідзіна Іванішвілі:
-Мы выступаем супраць Іванішвілі, хочам змяніць урад. У нас многа праблемаў, падае курс лары, але нічога не робіцца, абсалютна нічога.
Грузінская апазіцыя разлічвае на падтрымку міжнароднай супольнасці, асабліва на станоўчую рэакцыю Еўрапейскага Звязу.
IAR/эж