Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп падпісаў закон, які падтрымлівае дэмакратычныя пратэсты жыхароў Ганконгу і забараняе экспарт спецсродкаў барацьбы з дэманстрантамі. Урад КНР ужо паабяцаў дзеянні ў адказ, піша Gazeta Wyborcza.
Паводле новага закону, Дзяржаўны дэпартамент, Мінфін і Міністэрства гандлю ЗША абавязаны кожныя сем гадоў рабіць дакладны аналіз сітуацыі ў Ганконгу. Гэта выклікае непакой Пекіна. Міністэртва гандлю Злучаных Штатаў цягам бліжэйшых 180 дзён правядзе дакладную праверку на прадмет таго ці Кітай, выкарыстоўваючы адмысловы гандлёвы статус Ганконгу, купляў амерыканскія тэхналогіі падвойнага прызначэння. Гаворка ідзе пра тэхналогіі, якія могуць быць выкарыстаныя як у грамадзянскіх, так і ў вайсковых мэтах.
Подпіс Дональда Трампа пад загаданым законам выклікаў выбух радасці на вуліцах былой брытанскай калоніі. У сваю чаргу ў Пекіне на дыван быў выкліканы амбасадар ЗША. Камуністычныя ўлады Кітаю запэўнілі амерыканскага дыпламата, што калі ўжо ЗША ўмешваюцца ва ўнутраныя справы суверэннай тэрыторыі Кітаю, ім давядзецца лічыцца з наступствамі.
Магчыма камуністы з паднябеснай намякаюць амерыканскім «партнёрам» пра магчымы зрыў гандлёвай дамовы, над якім урады абедзвюх краінаў ужо даўно працуюць. На хуткае завяршэнне гэтых перамоваў моцна разлічваў Дональд Трамп, аднак пасля закону, які падтрымлівае Ганконг у ягонай барацьбе за свабоду, гэтыя спадзевы павінны знікнуць. Пра амерыканскую дапамогу жыхарам Ганконгу пісала штодзённае выданне Gazeta Wyborcza.
эж