Пачынае працу новаабраная Еўрапейская камісія. Камісія ў новым, няпоўным складзе пачынае дзейнічаць з месячным спазненнем. Спазненне стала вынікам адсутнасці адабрэння кандыдатур некаторых камісараў у Еўрапарламенце. У ёй няма камісара ад Вялікабрытаніі, якая рыхтуецца да выхаду з ЕЗ, таму ўрад дзяржавы не прызначыў ніводнага камісара.
Новай камісіі не будзе лёгка працаваць, паколькі ў яе няма стабільнай большасці ў Еўрапарламенце. Для адабрэння яе прапаноў можа быць недастаткова падтрымкі двух самых буйных фракцый – хрысціянскіх дэмакратаў і сацыялістаў. Патрэбная яшчэ трэцяя фракцыя. Сярод бліжэйшых планаў, па словах старшыні Урсулы фон дэр Лаен, дасягненне кліматычнай нейтральнасці Звязу ў сярэдзіне стагоддзя. «Калі свету патрэбнае наша старшынства, то гэта менавіта ахова клімату. Зялёны лад – гэта неабходнасць для здароўя нашай планеты, і для нашай эканомікі», – заявіла старшыня камісіі.
Няпоўны склад камісіі, без прадстаўніка Вялікабрытанііі, можа стаць праблемай падчас падпісвання дакументаў, паколькі, на думку юрыстаў, такія рашэнні можа аспрэчыць суд.
ІАР ПР/нг
на здымку - члены новай Еўракамісіі пад кіраўніцтвам Урсулы фон дэр Лаен