Брытанскія кансерватары кажуць пра неабходнасць увесці больш жорсткія пакаранні за тэрарызм. Міністр замежных спраў Вялікабрытаніі заявіў, што тэрарысты павінны атрымліваюць пажыццёвае зняволенне.
Кіраўнік брытанскага МЗС такім чынам падтрымаў заяву прэм’ер-міністра Барыса Джонсана, каб закончыць з практыкай датэрміновага вызвалення тэрарыстаў ды іншых асоб, якія здзейснілі сур’ёзнае злачынства. Такім чынам палітык пракаментаваў здарэнне, якое мела месца ў пятніцу ў цэнтры Лондану, калі нападаючы нажом забіў двух чалавек і сур’ёзна параніў траіх. Злачынцу спрабавалі затрымаць прахожыя, сярод якіх быў паляк, а пазней яго застрэліла паліцыя.
Зламыснік аказаўся Усманам Канам, які з 2012 па 2018 год прабываў у вязніцы за тэрарыстычную дзейнасць. Турму ён пакінуў, не адбыўшы ўсяго тэрміну пакарання.
ІАР ПР/нг
на здымку - месца тэракту ў Лондане