Беларуская Служба

На Парашэнку завялі крымінальную справу за мінскія пагадненні

11.12.2019 11:07
Былога прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнку падазраюць у магчымай дзяржаўнай здрадзе.
Пётр ПарашэнкаАвтор: Адміністрація Президента України, CC BY 4.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=78127338

Ва Украіне Дзяржаўнае бюро расследаванняў пачало крымінальную справу супраць Пятра Парашэнкі за магчымую дзяржаўную здраду пры падпісанні мінскіх пагадненняў, перадае „Еўрарадыё” са спасылкай на Громадське.

Заяву на Парашэнку напісаў першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта часоў Януковіча Андрэй Партноў. Каментуючы справу, ён заявіў: Парашэнка дамовіўся пра аднаўленне тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны „з прадстаўнікамі акупаваных тэрыторый Данецкай і Луганскай абласцей”, ведаючы, што Расійская Федэрацыя з'яўляецца ўдзельнікам канфлікту. Такім чынам, маўляў, Парашэнка дзейнічаў у інтарэсах Расіі, бо прывязаў спыненне вайны да жадання расійскіх уладаў.

Гаворка ідзе пра перамовы ў Мінску ў лютым 2015 года. У іх удзельнічалі прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка, прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд, канцлер Германіі Ангела Меркель.

аз