Злучаныя Штаты пасля частковага ўрэгулявання гандлёвага канфлікту з КНР афіцыйна адмовіліся ўводзіць у дзеянне новыя штрафныя мыты супраць кітайскіх тавараў. Запланаванае на 15 снежня ўвядзенне 15-працэнтных мыты на тавары з КНР на суму 160 млрд долараў адкладзена на нявызначаны тэрмін, паведаміла канцылярыя ўпаўнаважанага ЗША па гандлі Роберта Лайтхайзера ў пятніцу, 13 снежня.
Раней ЗША і Кітай дасягнулі першай частковай дамоўленасці па ўрэгуляванні гандлёвага канфлікту, які доўжыцца ўжо паўтара года. КНР пагадзілася закупляць у ЗША дадатковыя аб'ёмы сельскагаспадарчых прадуктаў, а ЗША абяцалі знізіць некаторыя штрафныя мыты супраць Пекіна і адмяніць дадатковыя меры, запланаваныя на 15 снежня.
Пасля першага частковага поспеху па ўрэгуляванні гандлёвай спрэчкі ЗША і Кітай абвясцілі пра намер як мага хутчэй пачаць другую фазу перамоваў.
паводле dw.com/э