Беларуская Служба

12 дзень страйкаў супраць планаў пенсійнай рэформы ў Францыі

16.12.2019 16:11
Зраніцы даўжыня коркаў у цэнтральнай агламерацыі Францыі Іль-дэ-Фра́нс складала 450 кіламетраў. 
ФранцыяPAP/EPA/IAN LANGSDON

Зраніцы даўжыня коркаў у цэнтральнай агламерацыі Францыі Іль-дэ-Фра́нс складала 450 кіламетраў. Панядзелак – гэта 12 дзень страйкаў супраць планам пенсійнай рэформы. У першую чаргу яны закранулі сектар грамадскага транспарту, праца якога вельмі абмежаваная. На 11 лініях парыжскага метро курсіруе адзін цягнік на некалькі. Падобныя праблемы назіраюцца з прыгараднымі цягнікамі. Курсіруе толькі палова аўтобусаў. Радыкальна выраслі цэны таксі.

Прадстаўленая некалькі дзён таму прэм’ерам Эдуардам Філіпам пенсійная рэформа прадугледжвае ліквідацыю 42 пенсійных планаў і стварэнне аднаго ўніверсальнага. Урад хоча ўвесці правіла, што пенсію можна будзе атрымліваць не раней, чым у 62 гады, а агульнай будзе выплата пенсіі ва ўзросце 64 гадоў.

Страйкі падтрымлівае большая палова французаў. Прафсаюзы хочуць захаваць цяперашні стан, між іншым, прывілегіі ранейшага выхаду на пенсію працаўнікоў некаторых груп, напрыклад, чыгуначнікаў.

ав