Беларуская Служба

На ўсходзе Украіны загінула да гэтага часу больш за 14 тысяч чалавек

17.12.2019 11:29
Агулам пацярпелі больш за 40 тысяч чалавек, у тым ліку больш за 14 тысяч загінулі, а 1,5 мільёна чалавек з'яўляюцца ўнутранымі перасяленцамі.
СудMasterTux/pixabay.com/CC0 Public Domain

У выніку канфлікту паміж урадавымі сіламі і сепаратыстамі, якіх падтрымлівае Расія, у Данбасе на ўсходзе Украіны загінула да гэтага часу больш за 14 тысяч чалавек – паінфармавала ўкраінскае МЗС.

- З 2014 году Украіна кваліфікуе дзейнасць Расійскай Федэрацыі на Крыме і ў Данбасе як акт агрэсіі, – заявіла Міністэрства замежных спраў Украіны ў 45-ю гадавіну прыняцця рэзалюцыі Парламенцкай асамблеі ААН, якая ўтрымлівае вызначэнне агрэсіі.

У заяве напісана, што ў выніку расійскай агрэсіі агулам пацярпелі больш за 40 тысяч чалавек, у тым ліку больш за 14 тысяч загінулі, а 1,5 мільёна чалавек з'яўляюцца ўнутранымі перасяленцамі.

- Ваенныя злачынствы і злачынствы супраць чалавецтва на часова акупаваных тэрыторыях Аўтаномнай Рэспублікі Крым і ў частках Данецкай і Луганскай вобласцях маюць шырокі і сістэматычны характар, з’яўляюцца наступствам міжнароднага збройнага канфлікту, які РФ распачала супраць Украіны 20 лютага 2014 году, – заявіла МЗС.