Беларуская Служба

Для Nord Stream 2 пачынаецца гонка з часам

18.12.2019 12:35
Пералік пакаранняў, прадугледжаных Вашынгтонам, уключае, сярод іншага, забарону на выдачу віз кіраўнікам і акцыянерам.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneeleonimages / Shutterstock.com

«Для таго, каб праект коштам 10 мільярдаў долараў не стаў інвестыцыйным паразай, кампанія, якая будуе газаправод як мага хутчэй, хоча, каб трубаправод быў завершаны на апошнім 20-кіламетровым кавалку», – перадае нямецкая газета Handelsblatt.

Сенат ЗША ў аўторак, 17 снежня, прыняў закон аб абаронным бюджэце, які змяшчае палажэнні аб санкцыях супраць кампаній, якія ўдзельнічаюць у будаўніцтве расійска-нямецкага газаправода Nord Stream 2.

Пералік пакаранняў, прадугледжаных Вашынгтонам, уключае, сярод іншага, забарону на выдачу віз кіраўнікам і акцыянерам, якія кантралююць кампанію, і фактычную забарону на любы бізнес з амерыканскімі фірмамі.

Незалежна ад канца змагання за «Паўночную патоку 2», якая павінна пастаўляць газ з Расіі ў Нямеччыну, абыходзячы Польшчу і Украіну, газаправод – гэта праект, у якім сутыкаюцца важныя геастратэгічныя інтарэсы, адзначае Гендэльсблат. З аднаго боку барыкады апынуліся – Расія як пастаўшчык газу, і Германія, якую падтрымліваюць Аўстрыя і Нямеччына ў якасці спажыўца.

Згодна з першапачатковым праектам, будаўніцтва «Паўночнай патоку 2» павінна было скончыцца да канца гэтага года. Зараз эксперты сумняюцца, што гэта адбудзецца нават у першым квартале 2020 года.

паводле energetyka24.com/эж