Беларуская Служба

Каля будынка ФСБ у Маскве адбылася перастрэлка

20.12.2019 11:02
Стралок забіты, у яго заплечніку была бомба.
Масква пасля перастрэлкіPAP/EPA/YURI KOCHETKOV

У чацвер, 19 снежня, мужчына ўчыніў страляніну каля будынку Федэральнай службы бяспекі Расіі ў Маскве. У выніку здарэння загінуў адзін чалавек, пяць атрымалі раненні. Стралок быў забіты. У яго заплечніку была знойдзеная бомба.

Частка расійскіх СМІ паведаміла пра тое, што была ўстаноўлена асоба мужчыны, які здзейсніў напад ля будынкаў Федэральнай службы бяспекі ў Маскве. Там адбылася страляніна, у выніку якой загінуў адзін чалавек – супрацоўнік службы бяспекі, пяць чалавек атрымалі раненні. Пра гэта паведамляе прэс-служба Следчага камітэта Расіі.

Па дадзеных часткі расійскіх СМІ, нападаючы – 39-гадовы Яўген Манюраў. На дадзены момант праваахоўныя органы не пацвердзілі гэтую інфармацыю. Мужчына пражываў у Падольску. Па паведамленнях тэлеканала РЕН-ТВ і Telegram-канала 112, нападаючы быў юрыстам і захапляўся агнястрэльнай зброяй. Да гэтага часу невядомыя матывы яго злачынства.

ав