Беларуская Служба

Сустрэча Пуціна і Лукашэнкі: з 31 дарожнай мапы паразуменне дасягнутае па 28

20.12.2019 15:13
Няма паразумення ў сферах гандлю газам і нафтай, у пытанні агульнага падатковага заканадаўства.
Сустрэча дэлегацый Расіі і БеларусіPAP/EPA/MICHAEL KLIMENTYEV / SPUTNIK / KREMLIN POOL


У Санкт-Пецярбургу сустрэліся прэзідэнты Расіі і Беларусі, якія размаўлялі пра супрацу ў рамках гэтак званай Саюзнай дзяржавы. Пуцін заўважыў, што цягам 20-ці гадоў не былі рэалізаваныя шматлікія пункты, змешчаныя ў саюзнай дамове. У сваю чаргу Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што на працягу двух дэкад Мінску ўдалося захаваць партнёрскія стасункі з Масквой:

- У нас супольная мяжа, у нас адна мытня, супольная групіроўка ўзброеных сіл Расіі і Беларусі на заходнім напрамку.

Гаворачы пра супольную мяжу, Лукашэнка не ўзгадаў, што Масква ўжо некалькі гадоў таму зачыніла беларуска-расійскую мяжу для грамадзян трэціх краін.

Каментуючы размову прэзідэнтаў, расійскі міністр гаспадарчага развіцця Максім Арэшкін заявіў, што з 31 дарожнай мапы паразуменне дасягнутае ў 28 галінах. – Няма паразумення ў сферах гандлю газам і нафтай, у пытанні агульнага падатковага заканадаўства, – сцвердзіў расійскі міністр.

ав