Учора ў Кіеве, у дзень нараджэння актывіста Міхаіла Жызнеўскага, які загінуў на Майдане, прайшло памінальнае шэсце, паведамляе hromadske.radio. Грамадзянін Беларусі быў адным з першых, хто загінуў падчас Рэвалюцыі годнасці. 26 студзеня яму споўнілася б 32 гады.
«Героі не паміраюць» – з такімі лозунгамі калона з амаль трохсот чалавек вырушыла ў памяць актывіста Міхаіла Жызнеўскага. У гэты дзень, менавіта на гэтай плошчы шэсць гадоў таму, тысячы людзей скандавалі тыя ж словы, развітваючыся з Міхаілам. У дзень яго нараджэння сябры і неабыякавыя людзі прайшлі па тым самым маршруце, калі хавалі беларуса. У іх руках былі ўкраінскія сцягі і гістарычныя сцягі Беларусі. А таксама сімволіка УНА-УНСО, бо Жызнеўскі быў членам гэтай арганізацыі. Ён памёр за чатыры дні да свайго 26-годдзя. Цяпер Міхаілу магло б споўніцца 32 гады.
Памінальныя акцыі ў гонар актывіста прайшлі таксама ў яго родным горадзе Гомелі. Такім чынам і ўкраінскія, і беларускія актывісты хочуць нагадаць пра Міхаіла Жызнеўскага і пра тое, што праз шэсць гадоў пасля падзей на Майдане яго забойцы яшчэ не былі пакараныя.
ав