Старшыя партыі Хрысціянска-дэмакратычны саюз (ХДС) і цяперашняга кандыдат хрысціянскіх дэмакратаў на будучага канцлера Германіі Анэгрэт Крамп-Карэнбаўэр абвясціла пра свой сыход з пасады лідара партыі.
Таксама яна ня будзе прэтэндаваць на пасаду канцлера. Гэта вынік палітычнага крызісу ў Цюрынгіі.
Мясцовая ХДС спачатку наладзіла супрацоўніцтва з еўраскептыкамі з «Альтэрнатывы для Нямеччыны» (АФД), а цяпер абвесціла пра супрацоўніцтва з левымі сіламі.
Прэс-сакратар ХДС пацвердзіў, што на сённяшнім пасяджэнні прэзідыума партыі Анэгрэт Крамп-Карэнбаўэр абвясціла пра адстаўку.
Паводле дадзеных нямецкіх СМІ, палітык застанецца міністрам абароны, як паведамляецца канцлер Ангела Мэркель асабіста папрасіла яе пра гэта.
На мінулым тыдні галасамі хрысціянскіх дэмакратаў, лібералаў і еўраскептыкаў з АФД прэм'ер-міністрам Цюрынгіі быў абраны Томас Кэмерых з ФДП.
Наладжванне цеснага супрацоўніцтва паміж хрысціянскімі дэмакратамі і лібераламі з палітычна ізаляванай Альтэрнатывай выклікала ў Нямеччыне хвалю абурэння і палітычны крызіс у ХДС.
ПР/юл