Прынята рашэнне абмежаваць навігацыю ў Клайпедскім порце
За мінулыя суткі з-за моцнага ветру пажарныя выязджалі на ратаўнічыя акцыі дзясяткі разоў, у асноўным на захадзе і поўначы Літвы.
Большасць выклікаў тычыліся паваленых дрэваў і сарваных лініяў электраперадач. Літоўскі пастаўшчык электраэнергіі паведаміў, што па ўсёй краіне 20 000 хатніх гаспадарак не маюць электраэнергіі.
Большасць збояў ужо ліквідаваная, але праблемы з электразабеспячэннем па-ранейшаму закранаюць амаль пяць тысяч спажыўцоў.
ПР/юл