Беларуская Служба

Да канца тыдня дождж можа згасіць усе пажары ў Аўстраліі

11.02.2020 13:52
Праз праліўныя дажджы ў штаце Новы Паўднёвы Уэльс каля 60 тысяч фермерскіх гаспадар засталіся без электрычнасці.
Залевы ў Аўстраліі PAP/EPA/BIANCA DE MARCHI

Залевы на ўсходзе Аўстраліі могуць патушыць усе пажары да канца бягучага тыдня. У Новым Паўднёвым Уэльсе дажджы ідуць у 24 месцах. Міністр па надзвычайных сітуацыях Дэвід Эліат (David Elliott) Аўстралійскага Саюзу  спадзяецца на прагнозы, з якіх вынікае, што ападкі працягнуцца:

- Нягледзячы на тое, што залевы нанеслі вялікую шкоду, адначасова яны аблягчылі барацьбу з агнём. Ёсць надзея, што да сярэдзіны або да канца тыдня гэта сітуацыя прывядзе да поўнага тушэння рэштак пажараў.

Пажары ў Аўстраліі пачаліся ў верасні. На сваім піку на пачатку студзеня ў Новым Паўднёвым Уэльсе налічвалася 150 буйных пажараў. Агулам, полымям ў Аўстраліі было ахоплена амаль 12 мільёнаў гектараў хмызняку. Загінулі 33 чалавекі.

Цяперашнія залевы павышаюць небяспеку павадзі і балотных лавінаў. Праз праліўныя дажджы ў штаце Новы Паўднёвы Уэльс каля 60 тысяч фермерскіх гаспадар засталіся без электрычнасці.

IAR/эж