Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі запэўніў, што сітуацыя пасля ранішняй атакі сепаратыстаў у Данбасе стабільная. Прарасійскія баевікі паспрабавалі прарваць лінію размежавання сілаў у Луганскай вобласці.
У сувязі з нападамі прэзідэнт Зяленскі склікаў пасяджэнне Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны. Пасля пасяджэнне Рады ўкраінскі лідар выступіў на прэс-канферэнцыі сумесна з кіраўніком Службы бяспекі і начальнікам Генеральнага штаба. Украінскі прэзідэнт запэўніў, што войска цалкам кантралюе сітуацыю, а яго краіна хоча працягнуць мірны працэс. Як ён падкрэсліў, адбываюцца правакацыі, але Украіна мае моцнаю армія і ў выпадку неабходнасці, вораг атрымае жорсткі адказ. Уладзімір Зяленскі адзначыў, што толькі з моцнай арміяй можна сядаць за стол перамоваў. Як дадаў ён, – «правакацыя не зменіць наш курс на спыненне вайны і дасягненне міру».
Раніцай у аўторак, 18 лютага ў раёне развядзення войскаў «Залатэ» Луганскай вобласці прарасійскія тэрарысты, выкарыстоўваючы буйнакаліберную зброю, беспаспяхова спрабавалі заняць пазіцыі ўкраінскага войска. Загінуў адзін украінскі жаўнер і 3 атрымалі раненні. Паводле звестак украінскага Генштаба, у выніку контратакі ўкраінскіх вайскоўцаў былі забітыя 4 прарасійскія баевікі.
IAR/эж